Знайсці
15.09.2019 / 17:222РусŁacБел

Кампанія супраць будаўніцтва пад Брэстам завода АКБ вылучыла чацвёртага кандыдата ў парламент

Сёння на традыцыйным сходзе супраць будаўніцтва акумулятарнага завода на выбары ў Палату прадстаўнікоў па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе №4 вылучылі кандыдатуру актывіста кампаніі па барацьбе з заводам АКБ, дзяжурнага «Свінцовай варты» Уладзіміра Мароза, паведамляе Брэсцкая газета.

«Чацвёртага кандыдата мы вылучылі паводле патрабавання людзей. Жыхары раёна, на тэрыторыі якога знаходзіцца завод, абураліся, што па іх акрузе ніхто з пратэсту не ідзе», — распавёў «Брэсцкай газеце» праваабаронца, актывіст кампаніі Раман Кісляк.

У панядзелак акруговая выбарчая камісія разгледзіць заяву Уладзіміра Мароза на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам. На мінулым тыдні былі зарэгістраваныя групы па зборы подпісаў траіх актывістаў пратэстнага руху: Аляксандра Кабанава, Алены Макарэвіч і Рамана Кісляка.

Для рэгістрацыі іх кандыдатамі ў дэпутаты неабходна сабраць не менш за 1 000 подпісаў за кожнага.

Уладзімір Мароз на фота справа, фота Рамана Кісляка

Калі ўсе чацвёра актывістаў набяруць неабходную колькасць галасоў і іх зарэгіструюць кандыдатамі ў дэпутаты, кампанія па барацьбе з заводам будзе мець па адным сваім прадстаўніку на ўсіх выбарчых акругах Брэста і раёна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930