Знайсці
15.09.2019 / 15:2825РусŁacБел

Аналітыкі дапусцілі нафту па $100 за бараль пасля атакі дронаў

tradingfloor.com

Пасля атакі дронаў у Саудаўскай Аравіі цэны могуць падскочыць на $ 5-10 за бараль у першы ж дзень таргоў, мяркуюць апытаныя Reuters эксперты. Калі краіна не адновіць пастаўкі нафты, то цэны ў перспектыве вырастуць яшчэ больш.

У тым выпадку, калі Саўдаўская Аравія не зможа хутка аднавіць пастаўкі нафты, то ў доўгатэрміновай перспектыве цэны могуць падняцца і да 100 $ за бараль, дапусцілі яны.

Нагадаем, у суботу на два аб'екты кампаніі Saudi Aramco на буйных радовішчах у Абкайку і Хурайсе напалі дроны.

Сярод пашкоджаных збудаванняў — НПЗ, які Саудаўская Аравія называе найбуйнейшым у свеце.

У выніку атакі беспілотных апаратаў на аб'ектах пачаліся пажары, аднак яны былі хутка лакалізаваныя і ўзятыя пад кантроль.

Спачатку меркавалася, што напад арганізавалі еменскія баевікі. ЗША пасля абвінавацілі ў нападзе Іран, Тэгеран адмаўляе закіды.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031