Знайсці
15.09.2019 / 10:451РусŁacБел

ЗША абвінавацілі Іран у нападах на нафтавыя аб'екты Saudi Aramco. Раней адказнасць на сябе ўзялі еменскія паўстанцы

Адказнасць за атаку на аб'екты кампаніі Saudi Aramco нясе Іран, заявіў кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Майк Пампеа.

«На фоне ўсіх заклікаў да дээскалацыі Іран распачаў беспрэцэдэнтную атаку на сусветныя энергетычныя пастаўкі. Няма ніякіх доказаў таго, што напады былі здзейсненыя з Емена», — напісаў ён.

Ён таксама адзначыў, што ЗША і іх саюзнікі зробяць усё магчымае, каб «Іран панёс адказнасць за сваю агрэсію».

Сенатар Ліндсі Грэм, у сваю чаргу, прапанаваў разгледзець пытанне аб нанясенні удараў па нафтавых аб'ектах у Іране.

Пазней Тэгеран катэгарычна адкінуў гэтыя абвінавачванні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930