Сёння перакрыюць цэнтр Мінска
15 верасня ў сталіцы праходзяць Мінскі паўмарафон і фестываль «Wargaming Fest: Дзень танкіста». Гэта можа паўплываць на перамяшчэнні па горадзе — некаторыя вуліцы перакрытыя, а маршруты грамадскага транспарту змяняюцца, піша Tut.by.
Рух на аўтамабілі
Перакрываюць праспекты Пераможцаў, Незалежнасці, вуліцы Машэрава і Багдановіча, а таксама вуліцы, якія прымыкаюць да іх (да 18:00).
Яшчэ адну вуліцу перакрыюць у сувязі з фэстам «Wargaming Fest: Дзень танкіста»: па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будзе абмежаваны рух усіх відаў транспартных сродкаў з 06.00 да 23.30.
Грамадскі транспарт
Метро будзе курсіраваць часцей: да 17.00 цягнікі будуць рухацца з інтэрвалам у 4 хвіліны, а пасля гэтага да 00.00 праз кожныя пяць хвілін.
Больш наземнага транспарту пусцяць на трамвайныя маршруты № 3, 5 (з 12.00 да 00.00), аўтобусныя № 1, 73 (з 16.00 да 00.00), тралейбусны № 22 (з 07.00 да 16.00) і аўтобусныя № 74С, 24, 38 ( з 07.00 да 16.00).
Мяняюцца многія маршруты наземнага транспарту. Змены закрануць маршруты, якія ідуць па праспекце Пераможцаў, Нямізе, а таксама часткі вуліцы Багдановіча і праспекта Незалежнасці.