Знайсці
15.09.2019 / 01:0511РусŁacБел

Крыніцы: Смалянкоў меў доступ да ўсіх дакументаў, што тычацца расійскай абаронкі

Алег Смалянкоў. Фота, апублікаванае тэлеканалам RTVI.

Расійскія телеграм-каналы перадаюць, што рассакрэчаны амерыканцамі іх расійскі топ-агент Алег Смалянкоў выконваў, акрамя функцый старшага памочніка Юрыя Ушакова, дарадцы Уладзіміра Пуціна, яшчэ і абавязкі рэферэнта Вайскова-прамысловай камісіі Расійскай Федэрацыі. Гэта значыць, што ён меў доступ амаль да ўсіх дакументаў, што тычацца дзейнасці расейскай абароннай галіны.

Акрамя таго, яго высокі ранг, адпаведны генеральскаму званню, і важныя функцыі ў Маскве даюць падставы меркаваць, што і ў час сваёй працы ў расійскай амбасадзе ў Вашынгтоне ён выконваў функцыі далёкія ад проста загадчыка гаспадаркі, які закупляе тавары для пасольскай крамы.

Смалянкоў збег у ЗША разам з сям'ёй падчас адпачынку ў Чарнагорыі ў 2017 годзе. Амерыканцы купілі яму шыкоўны дом у раёне Вашынгтона. Толькі у 2019 годзе яго новае знаходжанне раскрылі амерыканскія СМІ. Зараз, верагодна, ён будзе жыць у новым месцы пад выдуманым імем.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930