Знайсці
13.09.2019 / 18:28РусŁacБел

Стала вядома, дзе і калі можа адбыцца першая сустрэча Зяленскага і Пуціна

Першая сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім можа адбыцца ў кастрычніку ў рамках нармандскага фармату. Пра гэта заявіў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, перадаюць Ведомости.

«Калі работа пойдзе паспяхова, то чаму б не праводзіць саміт у кастрычніку?» — сказаў Ушакоў, дадаўшы, што сустрэча можа адбыцца ў Парыжы.

Ушакоў спадзяецца, што пытанне сустрэчы Зяленскага і Пуціна зрушыцца з месца пасля 18 верасня, калі павінна адбыцца пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера