Знайсці
13.09.2019 / 17:424РусŁacБел

Хлопец зніклай 15-гадовай дзяўчынкі з Гродна таксама знік

Хлопца зніклай 15-гадовай дзяўчынкі з Гродна, 17-гадовага Яўгена Рукшу, таксама аб’явілі ў вышук. Ён сышоў з дома 8 верасня, на дзень раней за Дыяну. Закаханых падлеткаў шукаюць ужо другі раз: да гэтага яны больш за тыдзень жылі ў лесе, але потым вярнуліся дадому самі. Тады яны збіраліся хавацца да 18-годдзя Дыяны, але зразумелі, што недастаткова абдумалі планы, піша Hrodna.life.

Як паведамляе Пошукава-ратавальны атрад «ЦентрСпас», Яўгена Вячаслававіча Рукшу, 15.01.2002 г. н. (Гродзенская вобл., в. Магіляны), шукае Бераставіцкае РАУС.

Прыкметы: на выгляд 16-18 гадоў, хударлявы, вочы блакітныя, рост 175 см. Быў апрануты ў светла-блакітныя джынсы, белую майку, белыя красоўкі.

8 верасня 2019 года ён пайшоў з дому па месцы жыхарства і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядома.

Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930