Знайсці
13.09.2019 / 13:057РусŁacБел

У Хойніцкім раёне гарэлі «чарнобыльскія» лясы. Ці варта баяцца радыяцыі?

12 верасня адбыўся лясны пажар на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.

Фота — МНС

«Удзень 12 верасня ў 13:34 ў службу выратавання паступіла паведамленне аб выяўленні ляснога пажару каля вёскі Ломыш Хойніцкага раёна, — паведамілі ў МНС. —

Для ліквідацыі пажару задзейнічаны 53 адзінкі тэхнікі і 283 чалавекі. Верталёты правялі 10 скідванняў вады».

Па стане на 6 гадзін раніцы 13 верасня пажар быў лакалізаваны. Плошча, пройдзеная фронтам пажару, складае 50 гектараў.

Але ж у сеціве адразу паднялася паніка: маўляў, гараць радыеактыўныя лясы, гэта ж небяспечна!

Белгідрамет супакойвае, баяцца няма чаго:

«Радыяцыйнае становішча на тэрыторыі Гомельскай вобласці, як і ў цэлым па краіне, застаецца стабільным, перавышэнняў над шматгадовымі значэннямі не зафіксавана».

Радыяцыйны маніторынг на тэрыторыях, прылеглых да ачагу ўзгарання, праводзіцца ва ўзмоцненым рэжыме», — паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930