Даслаць навіну
Знайсці
5
Алег80 / адказаць
14.09.2019 / 14:37
Мне аднаму здаецца, што аржавеннік вельмі некага нагадвае? І да таго ж: "...ўсе жывыя істоты абыходзяць яго жытло..."
7
maha / адказаць
14.09.2019 / 14:38
цікавыя малюнкі.  толькі вось у зазоўкі ці былі капыты
5
Алёна К. / адказаць
14.09.2019 / 14:49
Небяспечна з імі звязвацца...
4
Юзік Крулеўскі / адказаць
14.09.2019 / 15:09
Ну, шчас Кастусь Шыталь прачытае -- атрымаеце за гэтую чартаўшчыну вялікі адлуп, мама не гаруй!

Неяк я даведаўся ад яго што ў Глыбокае, за польскім часам, з дабрачыннай акцыяй прыязджаў ніхто іншы, як сам Вольф Месінг. Мне нават адзін старажыл пра гэта казаў, што бачыў яго. А Косця недзе вычытаў, што такое было. Прасіў яго -- скінь спасылку на публікацыю. Ніўякую! Не дам! Не хачу, каб вы пісалі пра гэтага шарлатана.

Так што чакайце НН!
5
litwin / адказаць
14.09.2019 / 16:23
маскавіты кажуць што у на нічога няма ,  дзякуй за працу я з кіно працую ведаю пра нашых пачвараў , трэба рабіць стужкі нажаль ТВ.ру не дае, зжарае усю увагу
6
хамса / адказаць
14.09.2019 / 18:06
мяне ўсё жыццё цікавіць гэта тэма.. але канечне не так глабока, як гэтага хлопца - поспехаў яму (рысункі добрыя))
наконт “планаў безліч”.. нам не хапае сімвала (талісмана) Беларусі.. вось, як разглядалася тут - https://nn.by/?c=ar&i=231648
шаноўны герой артыкулу пацікаўся стварэннем сінгапурскага рыбы-ільва.. яго стварыў дызайнер у 1964.. а які папулярны ён (сімвал) зараз
4
Юзік Крулеўскі / адказаць
14.09.2019 / 20:33
Чацьвёртая выява ад верху (там дзе тры голыя вядзьмяркі ў вадзе) нагадала мне адзін замежны рэкламны відэаролік, які гадоў 10 таму глядзеў ў Менску на семінары па PR (піяру).

Вось дакладна так стаялі ў вадзе да пупа тры голыя дзеўкі  і смяяліся, рагаталі з аднаго голага мальца.А ён саромеўся. І дарагаталіся! А малец дастае з вады відэакамеру -- мо яна была за чэлес прывязаная (там не паказалі) і паказвае дзеўкам. Дзеўкі ашалелі! Цяпер малец смяяўся. Дык гэта была рэкляма падводных відэакамер!
4
Мімаходзь / адказаць
14.09.2019 / 22:24
Усякага чараўніцтва ў нашай старажытнай зямлі многа. Нешта мы памятаем, а штосьці забылася ўжо...

Дзякуй выдатнаму мастаку за напамінанне.

І чаму б не быць беларускаму фэнтэзі?




2
Ян Севярын Бакей / адказаць
15.09.2019 / 09:09
проста шыкоўна. (але дазвольце лыжачку дзёгцю ў бочку мёду: ваш Туросік . па-першае, надта знаёмы з выгляду, ва ўсіх заходніх "ужасьціках" абавязкова прысутнічае, а па-другое, наўрад ці можа каго "завабіць" - сустрэўшы такога, драла дасі без памяці. адно лыткі мільгаць будуць.(вось Зазоўка - гэта да, зусім іншае, быў бы трошкі маладзейшы- проста зараз пабег бы сьледам, і на капыткі ўвагі не зьвяртаў...) а Бай -гекон.. а можа. лепей цвыркун, , не?
а так, паўтаруся  : я ў захапленьні. выдатна, няма слоў.
2
MePHiSto / адказаць
15.09.2019 / 11:07
В  детстве у меня у меня была такая же книжка "Залатыя скарбы". Очень боялся некоторых изображений персонажей, но всё равно открывал и читал, так она затягивала. 
1
Юзік Крулеўскі / адказаць
15.09.2019 / 14:03
litwin,

Калі ніша пустуе -- трэба яе займаць! Як занялі свае нішы Алесь Краўцэвіч з "Тайнамі беларускай гісторыі", Вячаслаў Ракіцкі з "Беларускай Атлантыдай", Віктар Шукеловіч з "Вяскоўцамі", Юрый Жыгамонт з "Падарожжамі дылетанта"....

Тэма вельмі шырокая! Не на адзін дзясятак фільмаў! Ёсць жа не толькі ўсялякая чартаўшчына, якой палохаюць дзяцей. Мяне бабуля, напрыклад, каб не адыходзіў далёка ад хаты, палохала русалкамі, якія, нібыта, сядзяць у калгасным жыце, і калі зловяць цябе малога, то зацягнуць у жыта і пачнуць казытаць! 

Ёсць яшчэ і пантэон беларускіх паганскіх багоў!

Гадоў 15 таму ў цэнтры Глыбокага пачалі рыць катлаван пад Гандлёвы Цэнтр. Усе былі супраць, бо хацелі, каб быў цэнтры горада добры від на возера. А 3-павярховы  ГЦ закрые яго. Але ніхто з уладаў і слухаць не хацеў (мо за гэта нешта паймелі?). 

Знаёмы археолаг Марат Клімаў напрасіўся на прыём да вертыкальнага. Хачу прысутнічаць і назіраць! Вертыкальны кажа яму, што гісторыя яму абсалютна не цікавая! А як ветэрынар можа папулярна апавеці пра такую хваробу, як яшчур.  Няхай назірае музей! Не дазволіў! Нават забараніў.

Пачалі рыць катлаван. Ніякаму музею гэта не было цікава! Амаль 3 метры культурнага слою! Тут жа некалі стаяў замак Зяновічаў, потым Радзівілаў, і вуліца звалася Замкавай.

Нашы некаторыя дапытлівыя калекцыянеры і краязнаўцы "азалаціліся"! Пазнаходзілі ў адвалах грунта шмат манет, а адзін мой знаёмы знайшоў 2 срэбныя наўгародскія грыўны 12 стагоддзя.

Мяне ж зацікавіла кафля, якую адкапаў экскаватар на 2 метровай глыбіні. Была кафля з гербам кармелітаў, але гэта не сенсацыя, бо ў Глыбокім быў кляштар айцоў кармелітаў.

Зацікавіла іншая кафля з выявамі нейкіх невядомых звяроў. На адной кафлі была выява нейкага звяра, ці то льва, ці то сабакі з даўгімі кіпцюрамі і карункавым хвастом... -- Гэта Семаргл!-- сказаў археолаг. 

Потым я ездзіў у Кіеў... Сустракаўся з адным знаёмым палякам Паўлам (Казанецкім). Ён прапанаваў схадзіць у бліжэйшы музей. Я ашалеў, калі ўбачыў у экспазіцыі дакладна такую ж выяву Семаргла, але не з чырвонай гліны, а з белай. І яна была -- за шыбай з сігналізацый! Афігець! У Глыбокім жа ўсё вывезлі ў адвал! Вось так 1000 гадоў Глыбокаму адправілі на сметнік!



10
Жвір / адказаць
15.09.2019 / 22:26
Не.
14
Черная Русь / адказаць
16.09.2019 / 19:02
Красота.. только Цмок-это из польской мифологии
1
ugo / адказаць
16.09.2019 / 19:22
Прапаную аўтару ісці яшчэ далей. З'явіліся сучасныя нячысцiкi. Кампутар можа нечакана, і зусім невытлумачальна, ня загружацца. Значыць тут працуе кампутарны hard-нячысцiк. Праграмы, якія да гэтага працавалі выдатна, раптам збояць, значыць жартуе soft-нячысцiк. Засталася самая "драбніца": іх убачыць і намаляваць.
3
хамса / адказаць
16.09.2019 / 20:13
ugo, вы вось пожартавалі.. а насамрэч гэта не жартачкі)
і такое - ствараць новых міфічных істотаў цалкам можна і трэба.. а ўжо народу, што паверыць у іх, заўсёды знойдзецца шмат - рэлігійнае мысленне пераважае над лагічным.. але нават тым, хто не верыць у такое, таксама прыдасца - чарговая забаўка.. чаму б і не?)
4
хамса / адказаць
16.09.2019 / 23:34
дарэчы, ugo, у мяне адной з любімых кніжак у дзяцінстве была “Гарантийные человечки”.. любіла ўсё такое маленькае, таемнае.. марыла іх пабачыць)
1
ugo / адказаць
17.09.2019 / 18:41
хамса, я не жартаваў! Я даў параду аўтару. Гэта залатая жыла, ні ў каго такога пакуль няма.
4
хамса / адказаць
17.09.2019 / 19:17
ugo, як гэта - ні ў кога няма? папа даўно прызначыў святога заступніка інтэрнэту.. хоць гэта быў рэальны чалавек, але тое, што ён святы, а ўжо тым больш, што мае адносіны да інтэрнэту (жыў задоооўга да яго) - з разраду тых яшчэ міфаў)
а чым нячысцікі кардынальна адрозніваюцца ад святых? святы ў адзінабожай рэлігіі можа быць толькі бог.. а прызначэнне шматлікіх святых, якіх лік бясконцы - множацца так, як ніякія нячысцікі пладзіцца не могуць) - гэта паганства
2
хамса / адказаць
18.09.2019 / 20:19
што рэлігійнае мысленне пераважае над лагічным, даказваюць мінусы пад маімі каментарамі супраць плюсаў.. хай сабе нават у веееееееееееееееееееееееееееееееееееееееееееееееееееееееееельмі невялікай выбарцы ))
2
хамса / адказаць
18.09.2019 / 22:37
а яшчэ даказваюць, што беларусы не такія ўжо і добрыя, як пра іх думаюць.. што прынамсі мяне дык радуе)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера