Знайсці
13.09.2019 / 09:4712РусŁacБел

Яшчэ адна краіна дэкрыміналізуе медыцынскае выкарыстанне марыхуаны

pixabay.com

Сенат Парагвая ўхваліў законапраект, які рэгулюе абарот наркотыкаў, і дэкрыміналізуе медыцынскае выкарыстанне марыхуаны. Пра гэта паведамляе Ultima Hora.

У дакуменце прадугледжваецца, што людзі, якія вырошчваюць і апрацоўваюць марыхуану для выключна самастойнага і медыцынскага спажывання, будуць вызваленыя ад адказнасці. Пры гэтым у чалавека павінна быць сведчанне захворвання, пры якім магчыма ўжыванне медыцынскіх канопляў, зацверджанае Міністэрствам аховы здароўя і сацслужбаў.

Парагвайскім кампаніям пачнуць выдаваць ліцэнзіі на вытворчасць і кантраляваную камерцыялізацыю медыцынскай марыхуаны. Непасрэдна ў Міністэрства аховы здароўя будзе паступаць 2% вырабленага тавару — яго бясплатна раздадуць беднякам.

У жніўні паведамлялася, што Люксембург стане першай дзяржавай Еўропы, дзе цалкам легалізуюць марыхуану.

Медыцынскае выкарыстанне марыхуаны і прэпаратаў на яе аснове дазволена ў Чэхіі, Польшчы, Харватыі, шэрагу рэгіёнаў Італіі і некаторых іншых краінах. У шэрагу дзяржаў Еўропы, у прыватнасці ў Партугаліі і Аўстрыі, дзейнічаюць правілы, што дэкрыміналізуюць абарот канабісу — дапускаецца яго ўжыванне ў спецыяльных кафэ, вырошчванне канопляў у невялікіх колькасцях не пераследуецца.

Цалкам жа легалізавалі марыхуану Канада і Уругвай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930