Даслаць навіну
Знайсці
13.09.2019 / 06:31 10

Мінфін: Пытанне кампенсацыі за падатковы манеўр не вырашана, таму бюджэт на наступны год будзе дастаткова жорсткім

Павялічыць выяву

Фота Сяргея Гудзіліна

Мінск працягвае разлічваць на паступленне з Масквы кампенсацыі выдаткаў ад рэалізацыі ў Расіі падатковага манеўру ў нафтавай сферы. Пытанне застаецца нявырашаным, нягледзячы на ​​парафіраванне прэм'ер-міністрамі дзвюх краін шматбаковай інтэграцыйнай праграмы, заявіў журналістам у Маскве 12 верасня міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, паведамляе Інтэрфакс.

«Для нас важна вырашэнне тых пытанняў, якія засталіся нявырашанымі (пасля парафіравання праграмы інтэграцыі) — падатковы манеўр і яго наступствы. Мы вельмі на гэта разлічваем, але ў сваіх планах зыходзім з таго, што кампенсацыі за падатковы манеўр не будзе», — сказаў Ермаловіч.

Паводле яго слоў, «менавіта так пабудаваны бюджэт на наступны год». Аднак у сувязі з адсутнасцю кампенсацыі за падатковы манеўр гэта «бюджэт дастаткова жорсткі — мы ў наступным годзе не прырастаем па даходах у намінальным значэнні», — адзначыў міністр.

«Гэта сур'ёзная карэкціроўка, адаптацыя бюджэту да новых умоў. Пры тым, што выдаткі працягваюць аб'ектыўна расці — ад гэтага нікуды не дзенешся. І мы замест прафіцыту бюджэту ў апошнія гады сфармавалі бюджэт на наступны год з дэфіцытам», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, «у залежнасці ад таго, ці будзе на наступны год кампенсацыя (за падатковы манеўр) або не будзе, мы будзем разумець, будзе дэфіцыт бюджэту ці не будзе».

У цэлым ён адзначыў, што «з Расіяй дэталяў ніякіх не вядома, але мы пачынаем працу». «Гаворка ідзе пра тое, што ў галіне фінансавай палітыкі мы павінны выпрацаваць адзіныя правілы і над гэтым будзем працаваць», — растлумачыў Ермаловіч.

NN.by

0
ooo / адказаць
14.09.2019 / 01:11
Правительство лжет.
0
Лявон Баршчэўскі / адказаць
14.09.2019 / 07:39
абсалютна рэальна зьнізіць выдаткі на чыноўнікаў, МУС і прапаганду, прымусіць хакейныя клюбы шукаць фундатараў. заняцца дывэрсіфікацыяй паставак энэрганосьбітаў, зрабіць справядлівыя пэнсіі, зьменшыць апэтыты пэўных сем'яў. Будзем тады жыць нават багацей!
Але рэжым наўрад ці на такое пойдзе - будзе браць пазыкі дзе толькі можна.
0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / адказаць
16.09.2019 / 06:28
Всё - понятно ! Этот человек ясно дал понять - что и в этом году  Беларусам не будет Зарплат По Пятьсот !....   Так бы и говорил !  Чего - размазывать ?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31