Знайсці
12.09.2019 / 23:0225РусŁacБел

Адам Міхнік: Лукашэнка — гэта такі дыктатар, які ўтрымаў незалежнасць Беларусі як дзяржавы

Галоўны рэдактар ​​польскага выдання Gazeta Wyborcza і былы дысідэнт Адам Міхнік наведаў Вільню, і на просьбу журналістаў delfi.lt сказаў некалькі слоў пра сітуацыю ў Беларусі.

Міхнік сказаў, што не ведае дакладна, чаму Лукашэнка не паехаў у Варшаву на мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю пачатку Другой сусветнай вайны.

«Толькі ён ведае, чаму не паехаў. Але я думаю, што істотна на яго рашэнне паўплывала тое, што не паехаў ніхто з Масквы. Па-мойму, гэта было пэўным чынам у кантэксце адносін Пуціна. З іншага боку, мне здаецца, што Пуцін бы не прыехаў», — сказаў польскі рэдактар.

Міхнік упэўнены, што ў Лукашэнкі ёсць адчуванне вялікай залежнасці ад Пуціна.

«А калі б ён паехаў, то на гэтым бы нічога не зарабіў», — сказаў рэдактар ​​Gazeta Wyborcza.

У Міхніка падчас паездкі не склалася ўражанне, што Беларусь — дзяржава запалоханых людзей.

«Са мной размаўлялі нармальна, вельмі адкрыта. Без страха. Я быў ва ўніверсітэце, сустракаўся з моладдзю. У мяне было вельмі пазітыўнае ўражанне, калі весці гаворку пра грамадства», — сказаў былы польскі дысідэнт.

Таксама Міхнік паразважаў пра ролю Лукашэнкі.

«Склалася меркаванне, што Лукашэнка — гэта такі дыктатар, які, аднак, утрымаў незалежнасць Беларусі як дзяржавы. Так пра яго будуць успамінаць. Што гэта не крывавы дыктатар, накшталт як у Туркменістане або Таджыкістане, або Узбекістане. Гэта крыху іншае. Гэта не азіяцкая дыктатура. Вядома, мне гэта не падабаецца. Аднак у яго ёсць адчуванне, што яму бліжэй да Пуціна, чым да Сталіна», — сказаў рэдактар.

«Не хацеў бы, аднак, лічыць, што пра яго можна гаварыць такой самай мовай, што і пра дыктатуры накшталт камуністычнай. Тут нешта іншае. У грамадстве больш шырокі веер свабоды. Я бачыў у кнігарні разнастайныя кнігі. Чуў вельмі адкрытыя дыскусіі. Бізнэс бывае дастаткова незалежным. Гэта дазваляе адчуваць умераны аптымізм у адносінах да будучыні: нават Лукашэнка не вечны. Нават Сталін не быў вечным», — адзначыў спадар Міхнік.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930