Знайсці
12.09.2019 / 20:477РусŁacБел

У Празе перанясуць помнік савецкаму маршалу

Пражскія дэпутаты прынялі рашэнне перамясціць помнік маршалу Савецкага Саюза Івану Коневу з плошчы Інтэрбрыгады ў адзін з музеяў, піша iDNES.cz.

За перанос помніка маршалу Коневу прагаласавалі 33 члены рады дэпутатаў, супраць выступіў адзін, яшчэ шасцёра ўстрымаліся. Згодна з рашэннем мясцовых уладаў, на плошчы Інтэрбрыгады можа з'явіцца манумент героям-вызваліцелям Прагі ад нацызму ў 1945 годзе. Савет ужо абвясціў пра пачатак конкурсу на праект новага помніка.

Шмат разоў помнік Коневу станавіўся ахвярай вандалаў.

У ноч з 21 на 22 жніўня невядомыя нанеслі на помнік надпіс «Не крываваму маршалу, не забудзем» і дату — «1968 год».

Акрамя Другой сусветнай, Конеў удзельнічаў таксама ў падаўленні Венгерскага паўстання 1956 года і падрыхтоўцы аперацыі «Дунай» па ўварванні ў Чэхаславакію ў 1968 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера