Даслаць навіну
Знайсці
12.09.2019 / 17:39 8

Дзяўчат з Вілейкі і Мінска вывозілі ў Ізраіль для прастытуцыі

З чэрвеня 2017 па ліпень 2018 года ў Мінску і Вілейцы мужчына шукаў бедных дзяўчат праз сайты знаёмстваў. Далей ён прапаноўваў ім на сістэматычнай аснове аказваць за матэрыяльную ўзнагароду паслугі сэксуальнага характару ў Ізраілі, пішуць «Мінск-Навіны».

Пасля згоды дзяўчат на выезд з краіны мужчына афармляў для іх запрашэнні, набываў праз іншых асоб на тэрыторыі Ізраіля авіябілеты, інструктаваў, як прайсці памежны кантроль у аэрапорце Тэль-Авіва, каб не выклікаць падазрэнняў. Пасля гэтага ён атрымліваў матэрыяльную ўзнагароду.

Па прыбыцці дзяўчат у Тэль-Авіў, іх сустракалі ў аэрапорце, адвозілі і размяшчалі ў здымных кватэрах. Усяго было сем дзяўчат.

Таксама паліцыя Ізраіля ўстанавіла яшчэ трох грамадзян Ізраіля, якія яму дапамагалі ў ажыццяўленні незаконнай дзейнасці. Затрыманне іх у Ізраілі і 58-гадовага мужчыны, які знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, праводзілася адначасова.

1
Будулай / адказаць
12.09.2019 / 21:19
Таки што? Были недовольные?
0
алесь менски / адказаць
12.09.2019 / 22:10
Будулай,думаю нет. Там, не Турция.
0
Трактарыст-максімаліст / адказаць
12.09.2019 / 22:53
Вось і хадзі на сайты знаёмстваў. То бок яны сядзелі на сайтах і шукалі сабе патэнцыйнага жаніха. І калі планы па заробку ў святой зямлі абламаліся, то вярнуцца на сайты знаёмстваў. І здойнуць сабе якого тумака, які нават і падазраваць не будзе, што пабраўся шлюбам з патыцыйнай прастытуткай, якой толькі нашыя "тэатралы" перашкодзілі стаць прастытуткай. А мо яшчэ ня вечар...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30