Знайсці
12.09.2019 / 17:0512РусŁacБел

ДАІ: Карыстацца мабільнікамі на пешаходным пераходзе будзе забаронена

У новай рэдакцыі правіл дарожнага руху пешаходам забароняць карыстацца гаджэтамі, перасякаючы дарогу. Пра гэта БелТА расказаў старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Аляксандр Шаўчэнка.

Грамадскае абмеркаванне праекта змяненняў ва ўказ аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху прайшло ў маі. Зараз дакумент узгадняецца з дзяржаўнымі органамі.

Неабходнасць у змене заканадаўства з'явілася ў тым ліку з-за развіцця тэхналогій: на дарогах стала больш транспарту, які аднесці да пэўнай катэгорыі ў рамках дзеючага заканадаўства цяжка. «Уводзіцца новы тэрмін «сродкі персанальнай мабільнасці». Гэта прылады, якія маюць рухавік. Пры гэтым іх максімальна дапушчальная хуткасць будзе складаць 25 км/г. Асобы, якія выкарыстоўваюць такія сродкі для перамяшчэння, будуць прыраўноўвацца да пешаходаў», — распавёў Аляксандр Шаўчэнка.

Калі прылада персанальнай мабільнасці (электрасамакат, гіраскутар або монакола), разганяецца больш за 25 км/г, не маючы заводскіх або праграмных абмежаванняў хуткасці, з ім будзе забаронена ўдзельнічаць у дарожным руху.

Катацца з такой хуткасцю дазволяць толькі на абмежаваных пляцоўках. «Перамяшчацца на такіх прыладах трэба будзе па веласіпедных дарожках. Пры іх адсутнасці — па ходніках, абапал, не ствараючы перашкод для руху іншым пешаходам», — растлумачыў прадстаўнік ДАІ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930