Знайсці
12.09.2019 / 15:4213РусŁacБел

Апублікавана ФОТА амерыканскага шпіёна, які працаваў у блізкім коле Пуціна

Апублікавана фота былога супрацоўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Алега Смалянкова, што, як мяркуецца, з'яўляецца інфарматарам спэцслужбаў ЗША. Здымак ёсць у распараджэнні тэлеканала RTVI, піша lenta.ru

Калі была зробленая фатаграфія і ў якім узросце, не ўдакладняецца.

9 верасня тэлеканала CNN паведаміў, што ЗША вывезлі з Расіі свайго інфарматара. Як высветлілася, ён працаваў у адміністрацыі прэзідэнта Расіі некалькі гадоў, але быў звольнены. Пазней з'явілася інфармацыя, што гаворка ідзе пра Алега Смалянкова. Паведамлялася таксама, што ён меў доступ да «адчувальнай інфармацыі», але прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў гэтыя звесткі абвергнуў.

Інфарматара амерыканскіх спецслужбаў вывезлі пасля сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Па дадзеных CNN, ЦРУ нібыта спалохалася, што амерыканскі лідар мог незнарок «раскрыць» шпіёна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930