Знайсці
12.09.2019 / 13:3312РусŁacБел

Лукашэнка пра кандыдатаў у дэпутаты: Часам іх б'юць непрыстойна, цэлячы ў прэзідэнта

president.gov.by

Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці ў адпаведнасці з заканадаўствам. На гэта Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, даючы згоду на прызначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады, перадае БелТА.

«У палітыцы, я ўжо сказаў, мы пачалі здаваць іспыт. Сённяшняя перадвыбарная вакханалія, інакш яе не назавеш, перад парламенцкімі выбарамі кажа пра тое, што гэта проста рэпетыцыя прэзідэнцкіх выбараў. Нам паспрабуюць не дазволіць спакойна прайсці гэтыя перыяды. А мы павінны правесці так, як мае быць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — У краіне кіраванай, у нашай краіне, для сябе мы павінны правесці гэтыя выбары. І калі мы вызначыліся, што мы будзем дзейнічаць так, так і так, тактыка такая, мы павінны яе прытрымлівацца».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што калі падчас парламенцкай кампаніі будуць крытыкаваць і наносіць ўдары па нейкіх людзях, то гэта будуць удары з далёкім прыцэлам — па прэзідэнце. «Так і адбываецца цяпер. Часам б'юць незаслужана, непрыстойна, несумленна, цэлячы ў прэзідэнта. Я да гэтага гатовы. Хачу, каб вы былі напагатове і ведалі, што мы не можам дазволіць расхістаць краіну. Каму гэта хочацца зрабіць, вы ведаеце», - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што сёння ўсе пытанні — эканоміка ў рэгіёнах, заробак у працоўных калектывах, кадры і жыццё людзей у цэлым — ляглі на плечы мясцовых органаў улады. «Трэба дапамагчы — кажаце», — падкрэсліў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930