Даслаць навіну
Знайсці
14.09.2019 / 16:30 1

17 верасня пачынаецца новы сезон заняткаў па беларускім танцы і спевах

Атмасфера дабрыні і таварыскасці,

каманда выбітных выкладчыкаў і таленавітых вучняў,

яднанне са сваімі традыцыямі і каранямі,

фізічныя нагрузкі з задавальненнем і весялосцю

чакаюць у Школе традыцыйнага мастацтва кожнага, хто хоча дакрануцца да таямніц роднай культуры.

17 верасня Школа чакае ўсіх, хто марыць навучыцца танчыць лявоніху, матлёт, польку, падыспань, кракавяк, мікіту і мноства іншых беларускіх танцаў.

У школе кожны знойдзе беларускамоўнае асяроддзе, новых сяброў і выдатны рэлакс.

Заняткі танца адбываюцца двойчы на тыдзень, па аўторках і чацвяргах, а 19-й гадзіне.

Цягам навучальнага года праводзяцца танцавальныя вечарыны, канцэрты, а па яго завяршэнні найлепшых вучняў чакаюць фестывальныя паездкі, дзе яны маюць магчымасць паказаць сваё майстэрства і пазнаёміцца з культурай розных краін, а таксама людзьмі, якія захапляюцца сваімі нацыянальнымі традыцыямі.

Школа рыхтуе таксама спевакоў, якія цягам навучання праходзяць шлях ад пастаноўкі голасу да канцэртнай практыкі. А зрабіць нацыянальны касцюм сваімі рукамі можна на рамесным курсе.

Інфармацыя пра ўсе кірункі ёсць на сайце школы trad.by.

Для дзетак працуе студыя беларускага танца і фальклору.

Навучанне адбываецца ў дзіцячых і падлеткавых групах. У праграму ўваходзяць танец, спевы, знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, святкаванне Калядаў, Масленіцы, іншых святаў традыцыйнага календара, танцавальныя ранішнікі.

За навінамі з жыцця школы можна сачыць на старонцы ў фэйсбуку

Больш інфармацыі пра Школу традыцыйнага мастацтва вы можаце атрымаць па тэлефоне +375 29 608 25 56. Альбо пішыце на электронную пошту: v.mikhno@tut.by.

Прыватнае прадпрыемства «Кансультацыйныя і навучальныя праграмы», УНП 191517034

6
Vals / адказаць
12.09.2019 / 17:41
Ужо ва ўзросце, на адным з выступленняў Хіль павітаў за сцэнай Эдзіту П'еху: "Ну як, яшчэ п'ехаешь?" А тая у адказ: "Ідзі ты на Хіль"!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30