Знайсці
12.09.2019 / 13:505РусŁacБел

Выкрыкі падчас сэксу: хто і як крычыць

Якія толькі гукі не выдаюць людзі падчас сэксу: стогнуць, крычаць, рыкаюць, рохкаюць, выкрыкваюць нецэнзурныя выразы і пафасныя фразы накшталт «Вось ужо адкрываецца брама!». Стаўленне да гукаў таксама ва ўсіх рознае. Камусьці падабаецца гэты талент, кагосьці смешыць, а хтосьці бачыць у гэтым няшчырасць. Дык шумець ці не шумець ў працэсе савакуплення? Разбіраецца tsn.ua.

Лічыцца, што падчас сэксу традыцыйна стогнуць жанчыны. Мужчынская вакалізацыя падчас палавога акта часцей асацыюецца з нямецкімі порнафільмамі («Я-Я! Фантасціш!») і выклікае хутчэй іронію. Мужчыны часта не дазваляюць сабе страчваць кантроль над эмоцыямі. У той час як для жанчыны страта кантролю — а менавіта гэта чытаецца за стогнамі і крыкамі — больш натуральны працэс. Пачашчанае дыханне і стогны падчас сэксу сведчаць аб асаблівым, трансавым, стане. У некаторых афрыканскіх плямёнах глыбокае дыханне выкарыстоўвалі для таго, каб упадаць у глыбокі транс. Пры гэтым, як высветлілі навукоўцы, зніжаецца артэрыяльны ціск і ўзровень вуглякіслага газу ў крыві, а адчувальнасць ўзмацняецца, як і сэксуальныя перажыванні. У мозгу адбываюцца змены, дзякуючы якім зніжаецца кантроль над паводзінамі і эмоцыямі, чалавек літаральна становіцца падобным да жывёлы.

Дарэчы, пра жывёл. Самкі павіянаў пачынаюць выдаваць больш складаныя гукі пры набліжэнні авуляцыі. Таксама іх вакалізацыі змяняюцца ў залежнасці ад рангу самца, з якім яны спарваюцца. Ці не тое адбываецца з жанчынамі пры сэксе з альфа- ці бэта-самцамі? Часта «самкі чалавека» дзеляцца, што не заўсёды і не з любым партнёрам яны стогнуць падчас сэксу або выдаюць іншыя гукі. А вось самкі макак гукамі дапамагаюць сваім партнёрам атрымаць аргазм.

Пра тое, што жанчыны, падобна самкам макак, уплываюць сваімі крыкамі і стогнамі на асалоду мужчын, пацвярджаюць і даследаванні ў галіне сэксу. Праўда, часта гукі выдаюцца не з прычыны моцнай эйфарыі і страты кантролю над эмоцыямі, а як сродак маніпуляцыі. Паводле даследавання, што праводзілася брытанскімі навукоўцамі, з 71 апытанай жанчыны ад 18 да 47 гадоў 66% шумелі падчас сэксу для таго, каб паскорыць аргазм свайго партнёра, а 87% такім чынам імкнуліся павысіць яго самаацэнку. Некаторыя жанчыны таксама паведамлялі, што вакалізавалі для таго, каб палегчыць нуду, стомленасць або боль/дыскамфорт падчас сэксу.

Ці не таму гучныя стогны жанчын часта здаюцца найгранымі? Калі за сцяной хтосьці гучна стогне сярод ночы, многім гэтая дэманстратыўнасць кажа аб жаданні пахваліцца, паказаць: са мной усё ў парадку, у мяне ёсць сэкс. Аднак мужчыны па-ранейшаму аддаюць перавагу верыць сваім партнёркам, расцэньваючы гукі падчас кахання як сігналы аб сіле ўзбуджэння і набліжэнні да аргазму. Тыя ж брытанскія навукоўцы высветлілі, што мужчыны няправільна інтэрпрэтуюць аргазм у сваіх партнёрак. Даследаванні, у якіх удзельнічалі 85 пар ад 20 да 45 гадоў, паказалі, што жанчыны не кантралявалі і не падыгрывалі падчас аральнага сэксу, у той час як пры вагінальным часцей імітавалі аргазм. Мужчынам жа здалося наадварот.

Дык крычаць ці не крычаць? Некаторыя жанчыны дзеляцца, што хацелі б пакрычаць у ложку, толькі саромеюцца, баяцца, што пачуюць суседзі, за сцяной спяць дзеці або бацькі, і г.д. Безумоўна, часта даводзіцца рабіць скідку на жыллёвыя ўмовы. Але калі ёсць магчымасць адасобіцца ў месцы, дзе вас не будуць чуць, лепш не абмяжоўваць сябе ў выражэнні эмоцый. Сэксолагі таксама рэкамендуюць выкарыстоўваць гукі не для таго, каб увесці партнёра ў зман, схаваўшы тым самым сваю невысокую зацікаўленасць працэсам, а хутчэй як спосаб навучаць партнёра. Гэта значыць узмацняць і памяншаць стогны ў залежнасці ад таго, ці робіць партнёр нешта прыемнае ці не. Гэта лепш, чым кіраваць працэсам тонам даішніка: «Лявей, правей, наперад, мацней, стой».

Аўдоцця Разгуляева, tsn.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031