Знайсці
29.09.2019 / 16:382РусŁacБел

29 верасня — Камоцкая, Памідораў, Варашкевіч, Хаменка ў канцэрце памяці Вітаўта Мартыненкі

Мінск, Палацы культуры імя Шарко (Уральская, 3). Пачатак а 19.00.

Аўтару азначэння «беларускі рок» 29 верасня споўнілася б 60 гадоў.

Беларускія музыкі ўшануюць памяць музычнага крытыка Вітаўта Мартыненкі, якому б 29 верасня споўнілася 60 гадоў. У гэты дзень

Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Андрэй Плясанаў, Алесь Камоцкі і іншыя героі кніг аўтара выступяць з акустычным канцэртам у Палацы культуры імя Шарко (Уральская, 3) ў Мінску.

«Невядома, як бы сёння выглядала наша музыка, калі б не было Вітаўта. Але ён быў, і мы маем выбітных беларускіх артыстаў, аншлагавыя канцэрты і беларусаў, якія ведаюць і слухаюць сваё. Вітаўта Мартыненкі няма ўжо тры гады. Мы думалі, як ушанаваць яго памяць, і вось вырашылі гэта зрабіць да юбілею. Сёлета Вітаўту споўнілася б 60 гадоў», — расказвае арганізатар канцэрта, прадусар Віталь Супрановіч.

Да канцэрта будзе выдадзены зборнік песень, напісаных на вершы Мартыненкі або перакладзеных ім.

Вітаўт Мартыненка — журналіст, пісьменнік, музычны крытык.

Працаваў у «Чырвонай змене», на Беларускім тэлебачанні і радыё «Свабода», арганізаваў першы беларускі музычны хіт-парад. У 1985 годзе разам з Анатолем Мяльгуем стварыў першы ў Беларусі рок-клуб «Няміга». Удзельнічаў у арганізацыі фэстаў «Тры колеры», «Басовішча». Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму», «222 альбомы беларускага року і не толькі», «Rock on-line». Памёр 17 красавіка 2016 года ад ускладненняў дыябету.

 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930