Знайсці
12.09.2019 / 09:167РусŁacБел

Паліцыя зладзіла маштабныя ператрусы ў супрацоўнікаў штабоў Навальнага. Яны ідуць у 30 гарадах

Раніцай 12 верасня па ўсёй Расіі пачаліся ператрусы ў супрацоўнікаў штабоў апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў паведамляе, што ператрусы праходзяць у 29 гарадах, у кожным па некалькіх адрасах.

«Медыазона» піша, што аператыўныя мерапрыемствы ідуць у 34 гарадах: гэта Краснаярск, Казань, Іванава, Ніжні Ноўгарад, Курган, Саратаў, Варонеж, Мурманск, Омск, Уладзівасток, Новасібірск, Екацярынбург, Цюмень, Томск, Арэнбург, Чэлябінск, Кемерава, Ліпецк, Балакава, Краснадар, Чабаксары, Хабараўск, Перм, Белгарад, Растоў-на-Доне, Пенза, Тамбоў, Іркуцк, Пецярбург, Стаўрапаль, Іжэўск, Архангельск, Яраслаўль, Барнаул.

Ператрусы звязваюць з крымінальнай справай аб адмыванні грошай у Фондзе барацьбы з карупцыяй, заснаваным Аляксеем Навальным. Па дадзеных былога кіраўніка перадвыбарчага штаба Навальнага Леаніда Волкава, раней суд дазволіў правесці ў агульнай складанасці 94 ператрусу ў рамках гэтай справы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930