Знайсці
12.09.2019 / 10:062РусŁacБел

За два гады скрадзена 17 з 20 шыльдачак symbal.by

Фота Yerchak Uladzimir, Shutterstock.com.

«За два гады скрадзена 17 з 20 шыльдачак symbal.by», — піша Павел Белавус.

«Два гады назад мы пераклалі папулярныя народныя фразы на беларускую мову і зрабілі шыльдачкі для фотазоны. Вазілі іх на розныя фестывалі і святы. І абавязкова пасля кожнага мерапрыемства не далічваліся адной ці дзвюх шыльдачак.

Рэкорд быў у гэтыя выходныя ў Лідзе — скралі 7 з 10.

На «Лідбіры» я заўважыў адну кампанію, якая трымала нашыя шыльдачкі і падышоў спытаць, дзе яны іх узялі.

Сказалі, што іх ім падарылі. Калі патлумачыў, што гэта не праўда і яны іх забралі з фотазоны ды трэба пакласці на месца, то паабяцалі вярнуць.

Але здагадайцеся — ці вярнулі?

Можа гэта і добра, што мова беларуская такая прыцягальная, што хочацца яе скрасці?

У памяць аб нашых шыльдачках затое засталося шмат мілых фотак».

Павел Белавус, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930