Знайсці
12.09.2019 / 08:334РусŁacБел

Пад Баранавічамі вырасцілі мегабульбіну ФОТА

Фота з архіва Мікалая Багаткі.

Бульбіну вагой больш за паўтара кілаграма прыбраў з дачнага ўчастка ў вёсцы Міцкевічы жыхар Баранавіччыны Мікалай Багатка, піша «Наш край». У вёску ён прыязджае ў бацькоўскі дом.

— Там мы саджаем бульбу, гародніну, — тлумачыць мужчына. — Ураджай, нягледзячы на ​​ўсе сюрпрызы надвор'я, нядрэнны. Асабліва парадавала бульбачка. Вага многіх клубняў даходзіла да кілаграма.

Адна бульбіна ўсё ж вылучалася сярод іншых. Калі Мікалай Іванавіч яе ўзважыў, вынік аказаўся рэкордным — 1 615 грамаў!

Так парадаваў сорт беларускай селекцыі «Уладар».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930