У Крычаве дзве 16-гадовыя сяброўкі скралі машыну і ўрэзаліся ў дом
Дзве 16-гадовыя сяброўкі ў Крычаве скралі аўтамабіль, паведамляе Mogilevnews.by.
Машына выехала за межы праезнай часткі, знесла элементы добраўпарадкавання двара і спынілася толькі пасля ўдару аб дом.
На месцы здарэння нарад групы затрымання затрымаў дзвюх навучэнак аграрна-тэхнічнага каледжа. Дзяўчаты спантанна вырашылі пракаціцца па горадзе, скарыстаўшыся пакінутай без нагляду машынай з ключом у замку запальвання. Не праехаўшы і 200 метраў, сяброўкі не справіліся з кіраваннем. На шчасце, ніхто не пацярпеў, а вось аўтамабіль у выніку паездкі атрымаў механічныя пашкоджанні.
На дзяўчат завялі крымінальную справу.
0
0
0
0
0
0
Асудзілі мужчыну, які прыйшоў са стрэльбай у краму ў Баранавіцкім раёне і нажом парэзаў пакупніка. Колькі далі?
 2
У Польшчы знік 34-гадовы беларус
 4
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Польшчы знік 34-гадовы беларус
 4
Дзяцюк глушыў алкаголь проста ў вагоне мінскага метро
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера