Знайсці
11.09.2019 / 21:2217РусŁacБел

Расійская Дума праверыць, ці не вербавалі Навальнага заходнія спецслужбы

Спікер расійскай Дзяржаўнай думы Вячаслаў Валодзін пагадзіўся з прапановай Уладзіміра Жырыноўскага праверыць, ці не вербавалі замежныя спецслужбы апазіцыянераў Аляксея Навальнага і Любоў Собаль. Ён даручыў заняцца гэтым пытаннем думскай камісіі па расследаванні ўмяшання ў справы Расіі, піша ТАСС.

З абвінавачваннямі на адрас Навальнага і Собаль выступіў Уладзімір Жырыноўскі. Паводле яго слоў, Навальны быў завербаваны амерыканскімі спецслужбамі ў перыяд вучобы ў Ельскім універсітэце.

«Давайце даручым камісіі, каб вывучыла ўсе гэтыя пытанні. Вы казалі пра тое, што Навальны завербаваны ў Ельскім універсітэце. Няхай камісія разбярэцца, — прапанаваў Валодзін. — Няхай з гэтай Любай [Собаль] разбярэцца камісія».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930