Даслаць навіну
Знайсці
12.09.2019 / 10:06 47

БРСМ выставіў беларускамоўнага кандыдата, які хадзіў на курсы Севярынца і раўняецца на Лукашэнку

У Дзяржынскай акрузе №71 пакуль што ў дэпутаты збіраюцца некалькі чалавек. Сярод іх лідар «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і старшыня Дзяржынскага раённага савета дэпутатаў Аляксандр Саракач.

Але адметны і кандыдат ад БРСМ, 32-гадовы Кірыл Шык — ён першы сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ. Адметны тым, што размаўляе па-беларуску і прэтэндуе на тое, каб узбагаціць сабой наш бедны на нацыянальную мову парламент. «Наша Ніва» задала Кірылу некалькі пытанняў.

Павялічыць выяву

Кірыл Шык, фота http://brsmok.by

— Для чаго вылучаецеся? 

— Для чаго? Вельмі правакатыўнае пытанне. Мне не ўсё роўна, што адбываецца. Мы павінны спрабаваць па-максімуму зрабіць добрых спраў.

— А што вам цяпер не падабаецца? 

— Мы разважаем з пазіцый «падабаецца — не падабаецца». А я разважаю так: «Што асабіста я магу зрабіць добрага?». Як дэпутат у перспектыве, калі атрымаецца. Я разумею, што дэпутат мае заканадаўчую ўладу, закон — гэта аснова ўсяго. Дэпутат парламента можа ўплываць на многія працэсы. А дэталі праграмы сваёй я пакуль не хачу раскрываць, бо не пачалася агітацыя. 

— А хто вы па палітычных поглядах? 

— Я патрыёт Беларусі! Я не дзялю ні на левых, ні на правых. Мы ўвесь час перабольшваем значэнне поглядаў, погляд толькі адзін — гэта Беларусь. Купала гэта даўно сфармуляваў. У нас усе змяшаныя мадэлі, нідзе няма чыстай дэмакратыі, нават у Амерыцы! 

— А ці праўду пра вас кажуць, што вы завітвалі на курсы «Дыджэяў адраджэння», якія вёў Павел Севярынец? 

— Так, у студэнцкія гады я завітваў на такія курсы. Я шукаў беларушчыны, апазіцыянерам не быў. Для мяне палітычны аўтарытэт — Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт. Гэта калі гаварыць пра топавых палітыкаў. Канечне, ёсць іншыя, нават сярод дэпутатаў, але я не буду пералічваць, бо кагосьці забуду — пакрыўдзяцца. А так — Лукашэнка. Я раўняюся на лідараў. 

— Вашая беларуская мова — будзеце, як што, у парламенце выступаць за пашырэнне ўжытку? 

— Я супраць нейкіх радыкальных зрухаў, але калі чалавек ужо неяк падышоў да такіх поглядаў, то яго трэба падштурхнуць. Зрэшты, сам я размаўляю даўно, я са школы думаю па-беларуску. Я беларус, мне так камфортна. І ніколі, нават у стасунках з высокімі чыноўнікамі, не адчуваў я да сябе негатыву. Часта пераходзяць на беларускую мову, кажуць, што разумеюць. Усе разумеюць, а я вось — і размаўляю. Мы ж прасоўваем мову і сваёй прысутнасцю.

АЯ

3
Лара Крофт / адказаць
13.09.2019 / 10:00
Мне нравятся ход мыслей и высказывания молодого человека. А за попурязацию родного языка отдельный респект!)
0
Владимир_Владимирович (не Путин) / адказаць
13.09.2019 / 10:16
кеша коршатый,
Если в парламенте будет много патриотов суверенной Беларуси (пусть даже не большинство) ...
Ведь любой подписанный Президентом документ, в том числе по "углублённой интеграции", должен быть утверждён в парламенте. А формальности в таких делах играют большую роль для легитимности любого закона, указа или договора. 
Поэтому голосовать на выборах 17 ноября надо за тех, для кого государственность РБ - святое.
0
Гісторык / адказаць
13.09.2019 / 14:12
Сумняваюся я ў шчырасці сябраў БРСМ
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31