Знайсці
11.09.2019 / 17:081РусŁacБел

Белстат папярэджвае: Па тэлефоне перапіс не праводзім, гэта махляры

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА распавяла пра тое, як не стаць ахвярай махляроў, якія прыкідваюцца перапісчыкамі.

«МУС вядзе працу па папярэджанні насельніцтва аб ілжэперапісчыках. Разам з намі яны будуць такія факты адсочваць. Я ж хачу папярэдзіць людзей: ні ў якім разе не даваць інфармацыю па тэлефоне. Пры правядзенні пробнага перапісу ў нас былі такія выпадкі. Белстат па тэлефоне перапіс не праводзіць», - падкрэсліла Іна Мядзведзева.

Акрамя таго, у прыватным сектары падчас перапісу будуць працаваць участковыя і нарады міліцыі, каб адсочваць магчымую дзейнасць махляроў. Такія трывожныя сігналы будуць мець прыярытэт пры разглядзе. Гэта дадаткова засцеражэ і саміх перапісчыкаў.

Перапіс пройдзе з 4 па 30 кастрычніка. Перапісацца можна будзе адным з трох спосабаў: самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт, на стацыянарных участках, у сябе дома падчас вуснага апытання перапісчыка. Ён павінен абавязкова мець пры сабе пасведчанне, планшэт і сумку з лагатыпам перапісу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930