Знайсці
11.09.2019 / 16:2516РусŁacБел

«Я яму не веру». Бацька забітага ў Стоўбцах школьніка пракаментаваў прысуд забойцу сына

11 лютага дзесяцікласнік Вадзім Мілашэўскі забіў нажом дваіх чалавек у стаўбцоўскай школе: настаўніцу і вучня. Яшчэ дваіх параніў.

11 верасня Вадзіму вынеслі прысуд: 13 гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей Раманаў, бацька 11-класніка Сашы, якога забіў Вадзім, пракаментаваў «Нашай Ніве» прысуд забойцу свайго сына:

«Тэрмін далі максімальна магчымы… Мне яго не шкада. Я лічу, што яго нельга шкадаваць. Бо я бачыў відэа, як ён біў нажом у калідоры — і я не бачу ў ім нармальнае дзіця.

Саша Раманаў з бацькам

У апошнім слове ён штосьці прамармытаў, маўляў, прабачце, я не хацеў… Але які сэнс? Ён сам сябе выгароджвае. Яго навучылі, што трэба казаць, ён адмаўляўся нават ад старых паказанняў. Казаў, што раскайваецца, але я не веру. Гэтыя словы нічога не значаць, ён проста выгароджваў сябе, каб далі меншы тэрмін.

На працэсе мы бачыліся з бацькамі Вадзіма. Але яны не падыходзілі да мяне, мы з імі ўвогуле не размаўлялі».

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930