Знайсці
11.09.2019 / 18:2872РусŁacБел

Заснавальнік Prastora.by Алесь Квіткевіч: Раней я хадзіў на Плошчу, але цяпер галасую за Лукашэнку

Алесь Квіткевіч — заснавальнік інтэрнэт-крамы Prastora.by, якая прадае беларускую літаратуру, дыскі і паштоўкі ды шмат іншага. Ён паўдзельнічаў у відэапраекце «Краіна для жыцця» прадпрымальніка Сяргея Ціханоўскага. І сярод іншага, расказаў пра свае палітычныя погляды.

Алесь Квіткевіч: Нехта сказаў, калі ты ў 20 гадоў не рэвалюцыянер, а ў 40 гадоў не кансерватар, то нешта з табой не так.

У 20 год у 2006 я быў на Плошчы, атрымаў 7 сутак адміністратыўнага арышту за пратэст. І я не скажу, што тады быў за нейкага канкрэтна кандыдата. Я быў проста за пратэст.

На мой сённяшні розум — гэта адсутнасць увогуле нейкай пазіцыі. У 2010 я таксама быў на Плошчы. Я тады быў за Уладзіміра Някляева. Там абыйшлося без сутак.

А ў 2015 я галасаваў за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Сур’ёзна.

Хаця, Таццяна Караткевіч мая сяброўка. Мы з ёю ў добрых і прыязных адносінах.

Сяргей Ціханоўскі: У 2020 годзе зноў за яго прагаласуеш? Павінна быць змяняльнасць улады.

АК: Чаму?

СЦ: Каб прыходзілі новыя ідэі, новыя людзі.

АК: Я вярнуўся некалькі дзён таму з блізкай мне і любімай Украіны. Прыходзяць новыя людзі рэгулярна. У іх ёсць 4 гады, калі пашанцуе — 8, на тое, каб павырашаць свае пытанні. І яны, у прынцыпе, іх вырашаюць. Свае ў першую чаргу, потым усё астатняе.

Але я не ўпэўнены, што менавіта змяняльнасць вырашае праблемы. Я і ў 2020 прагаласую за Лукашэнку, калі нічога не памяняецца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера