Знайсці
11.09.2019 / 15:1624РусŁacБел

Ва ўкраінскім Роўне адкрылі памятную дошку ў гонар перамогі войска ВКЛ пад Оршай ФОТА

У Роўне, абласным цэнтры Украіны, у пешаходнай зоне вуліцы Саборнай усталявалі дошку з нагоды 505-й гадавіны перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага пад Оршай, піша Радыё Свабода.

Дошка ўмураваная ў дарогу проста на тым месцы, дзе, паводле гісторыкаў, некалі знаходзілася Астрожская брама, празь якую князь Канстанцін Астрожскі заяжджаў ў Роўна. Цяпер тут стаіць гандлёвы цэнтар.

На дошцы напісана: «08.09.1514. Перамога князя К. Астроскага ў бітве пад Оршай».

Ініцыятарам сьвяткавання ўгодкаў Аршанскай бітвы выступіла мясцовая грамадзкая арганізацыя «Слава князёў Астрожскіх», якую падтрымалі і гарадскія ўлады.

«Трэба, каб моладзь выхоўвалася на нечым пазытыўным, на тым, чым можна ганарыцца. Гэта такая дошка «спатыкнення», бо трэба, каб усе ведалі, што была такая бітва, у якой мы перамаглі, і, напэўна, не апошні раз», — сказаў мэр Роўна Уладзімір Хамко на адкрыцьці дошкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930