Знайсці
11.09.2019 / 12:566РусŁacБел

Дзяржаўныя тэлеканалы адыходзяць ад неэфектыўных схем пры продажы рэкламы і створаць аб'яднаную кампанію 

Белтэлерадыёкампанія, АНТ, СТБ і «Мір» стварылі на парытэтных умовах прадпрыемства, якое будзе прадаваць рэкламу ў эфіры згаданых каналаў. Гэта будзе такі дзяржаўны сэйлз-хаўс.

Як паведамляе БелТА, «Тэлевізійны рэкламны альянс» пачне працаваць ад пачатку наступнага года.

Гэтае рашэнне выглядае стратэгічным і даўно наспелым — грошы, якія сыходзілі пасярэднікам, тэлеканалы змогуць накіроўваць на развіццё ўласнага кантэнту. Гэта зменшыць у эфіры долю расійскіх праграм, якія ў некаторых каналаў займаюць да 90% часу.

Чытайце: Колькі ў эфіры АНТ свайго кантэнту, а колькі — расійскага? Давайце лічыць

Цяпер у Беларусі прадаўцамі тэлерэкламы з'яўляюцца прыватныя кампаніі «Алькасар Медыя Сервіс» і «ВіАйБел», звязаныя з Сяргеем Цяцерыным, тэнісным трэнерам і сябрам Аляксандрам Лукашэнкі.

Пры гэтым фірмы, якія замяраюць аўдыторыю, таксама афілююцца з Цяцерыным. Атрымлівалася, што прадаўцы рэкламы пры абгрунтаванні цаны і размеркаванні грошай грунтаваліся на уласных дадзеных, якія было немагчыма праверыць звонку.

Чытайце: Як сям'я Ярмоленкаў стала ценявымі медыямагнатамі ў Беларусі

Нават сілавікам на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі ў выніку прыйшося казаць пра неабходнасць неангажаванага вымярэння аўдыторыі і перадзелу рэкламнага рынка, які і так не асабліва вялікі ў параўнанні ў суседзямі — усяго $40 мільёнаў.

Чытайце: Нарада ў Лукашэнкі: хочуць па-новаму ацэньваць рэйтынгі СМІ і перадзяліць рынак рэкламы

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера