Знайсці
11.09.2019 / 11:25РусŁacБел

На Століншчыне гарыць лес на плошчы 3 гектары

Пажар у лесе на поўдзень ад вёскі Старына Столінскага раёна быў заўважаны 10 верасня ў час аблёту тэрыторыі. Да месца пажару былі накіраваны сілы і сродкі Палескага лясгаса.

Высветлілася, што лес гарыць на плошчы 3 га, ёсць пагроза распаўсюду пажару. Дадаткова да месца былі накіраваны яшчэ 3 адзінкі тэхнікі, 10 чалавек, у тым ліку гусенічны ўсюдыход і 2 трактары МТЗ з плугамі.

«Тушэнне пажару ўскладнена адсутнасцю пад'язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. Раніцай 11 верасня для правядзення паветранай разведкі і маніторынгу абстаноўкі вылецеў самалёт АН-2 Пінскага авіяаддзялення МНС, — распавялі ў ведамстве. — Для ліквідацыі пажару задзейнічаны 8 адзінак тэхнікі і 41 чалавек, у тым ліку ўсюдыходы. Паветраны маніторынг вядуць самалёты АН-2», — гаворыцца ў паведамленні МНС

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930