Знайсці
11.09.2019 / 11:494РусŁacБел

Апытанне: большасць еўрапейцаў лічыць санкцыі супраць Расіі недастаткова жорсткімі

У большасці краін ЕС больш за 50% выбаршчыкаў лічаць санкцыйную палітыку блоку ў дачыненні да Расіі збалансаванай або недастаткова жорсткай, за выключэннем Аўстрыі, Грэцыі і Славакіі. Пра гэта сведчаць звесткі даследавання аналітычнага цэнтра «Еўрапейская рада па міжнародных адносінах» (ECFR).

У Польшчы, Швецыі, Даніі, Іспаніі і Румыніі зафіксаваная найбольшая доля грамадзян, якія лічаць санкцыі ЕС у дачыненні да РФ «недастаткова жорсткімі». Напрыклад, у Польшчы такой пазіцыі прытрымліваюцца 55%, а ў Швецыі — 46% рэспандэнтаў.

У трох еўрапейскіх краінах — Аўстрыі, Грэцыі і Славакіі — доля жыхароў, якія лічаць санкцыі супраць Расіі «занадта жорсткімі», больш, чым доля тых, хто прытрымліваецца думкі пра «збалансаваную» або «недастаткова жорсткую» палітыку санкцый ЕС.

У той жа час толькі тыя, хто прагаласаваў за славацкую SMER-SD, перакананыя, што санкцыі занадта жорсткія. Пры гэтым 55% прыхільнікаў польскай партыі ўлады PiS лічаць санкцыі недастатковымі.

Рэспандэнтам таксама задалі пытанне аб тым, які бок павінен будзе, на іх думку, заняць Еўрасаюз у канфліктных сітуацыях паміж ЗША і Расіяй. Паводле апытання, большасць еўрапейцаў хацелі б, каб ЕС заняў нейтральную пазіцыю ў такім выпадку.

Даныя апытання паказваюць, што, напрыклад, 33% апытаных у Польшчы лічаць, што Варшава павінна будзе падтрымаць ЗША. 45% — за нейтралітэт. Заняць бок Расіі ў Польшчы гатовыя толькі 6%.

Астатнія рэспандэнты не змаглі адказаць. Падобныя суадносіны паказчыкаў — у Даніі, Чэхіі, Нідэрландах, Францыі, Іспаніі, Румыніі, Швецыі, Італіі і Венгрыі. Між тым, у Славакіі доля тых, хто лічыць, што іх краіна павінна заняць бок Расіі, вышэй, чым колькасць тых, хто выступіў бы за падтрымку Вашынгтона.

Нагадаем, раней ЕС працягнуў на паўгода сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць Расіі з-за агрэсіі ва Украіне — цяпер яны будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2020 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930