Даслаць навіну
Знайсці
11.09.2019 / 11:35 9

Мінчуку не хацелі павялічваць пенсію, бо не зразумелі запіс у працоўнай кнізе па-беларуску

Жыхар Мінска праз суд адстаяў права на справядлівую пенсію. Пра гэта паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры.

У 1995-1997 гадах мужчына працаваў кіроўцам-экспедытарам у прадстаўніцтве латвійскай кампаніі ў Беларусі. Гэта пацвярджалася запісам у яго працоўнай кніжцы.

Аднак для вызначэння працоўнага стажу і налічэння пенсіі гэтыя гады не ўлічылі. Чаму?

Выявілася, што ў працоўнай кніжцы назва прадпрыемства была запісаная па-беларуску, а рускамоўная версія гучала і пісалася інакш. Таму яе і не знайшлі ў базе падаткаплацельшчыкаў.

Суд Першамайскага раёна Мінска, куды звярнуўся мужчына, гэтага не зразумеў, таму і адмовіў яму ў справядлівай пенсіі.

Аднак пракуратура апратэставала рашэнне, і Мінскі гарадскі суд адмяніў папярэднее рашэнне раённага суда. Пастаноўлена задаволіць патрабаванні мужчыны.

NN.by

2
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / адказаць
11.09.2019 / 13:57
Придётся теперь  .делопроизводителям - учить Беларусскую Мову !! А куда же им   теперь - деваться ?!  Что бы успешно  работать в интересах Граждан Беларуси     им Придётся выучить язык страны - в которой Живёшь и Работаешь  !!!  Клянусь здоровьем Ермошиной - иного выхода у них совсем нет !..
0
Яўген_2020 / адказаць
12.09.2019 / 06:16
Пры рэгістрацыі назва на дзвух мовах падаецца. Напэўна ж і ў базу заносіцца. У чым была праблема знайсці?   

Хаця вось на аўтаправах пакінулі толькі рускі варыянт. Як у іх у базе не ясна. 
0
Ladzimir / адказаць
12.09.2019 / 07:53
Покуль на кіруючых пасадах будзе сядзець безадукаванае быдла, такіх эксцэсаў будзе тысячы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30