Знайсці
11.09.2019 / 10:555РусŁacБел

У Свіслачы аднавілі помнік на магіле брата Кастуся Каліноўскага

У Свіслачы на старых могілках адноўлены помнік на магіле Віктара Каліноўскага. Стары камень з крыжам, памятны камень з таблічкай вернуты на месца, піша Радыё Рацыя

Надмагілле і невялікая дарожка таксама поўнасцю ўпарадкаваны, так, як і абяцалі прадстаўнікі Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь, якія забяспечвалі правядзенне і суправаджэнне археалагічных раскопак у працэсе эксгумацыі парэшткаў з мяркуемай магілы Віктара Каліноўскага, аднаго з ідэолагаў нацыянальна-вызвольнага паўстання, брата Кастуся Каліноўскага.

Афіцыйных вынікаў эксгумацыі парэшткаў, якія былі выяўлены ў час раскопак, дагэтуль няма. Мэтай эксгумацыі было ідэнтыфікаваць меркаваныя парэшткі кіраўніка паўстання 1863 года, знойдзеныя на гары Гедыміна ў Вільні.

Чытайце таксама:

Археалагічныя працы на магіле Віктара Каліноўскага скончаны. Знайшлі парэшткі двух чалавек

Як расійскія салдаты пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі звязаныя за спінай, цела засыпанае вапнай ФОТЫ

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930