Знайсці
11.09.2019 / 10:141РусŁacБел

Мінчук хацеў зрабіць больш за 200 закладак з псіхатропам

Больш за 200 закладак меў намер зрабіць 23-гадовы мінчук, але маладзёна затрымалі праваахоўнікі, паведамляе сталічная міліцыя.

Супрацоўнікам сталічнага наркакантролю паступілі аператыўныя дадзеныя аб тым, што 23-гадовы мінчанін можа быць датычны да незаконнага збыту наркотыкаў. Інфармацыя пацвердзілася: дома на кухні ў хлопца знайшлі больш за 114 г асабліва небяспечнага псіхатропу альфа-PVP. Затрыманы прызнаўся, што працуе на інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў.

Як высветлілася, у адзін з дзён да мінчука звярнуўся куратар ад інтэрнэт-крамы і папрасіў забраць буйную партыю псіхатропу. «Дасланыя каардынаты прывялі маладога чалавека ў лес пад Мінскам, аднак расфасаваць псіхатроп на больш дробныя дозы яму перашкодзілі аператыўнікі», - распавялі ў міліцыі. Хлопец збіраўся зрабіць больш за 200 закладак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера