Знайсці
11.09.2019 / 09:151РусŁacБел

Сёння агучаць прысуд у справе аб двайным забойстве ў школе ў Стоўбцах

Фота Уладзя Грыдзіна, Радыё Свабода

Прысуд будзе агучаны ў будынку Стаўбцоўскага раённага суда ў 16 гадзін. Пракурор папрасіў пакараць абвінавачанага максімальна магчымым тэрмінам — 13 гадамі зняволення, паведамляе Радыё Свабода.

Суд пачаўся 19 жніўня. Разгляд справы быў прыпынены на некалькі дзён толькі перад спрэчкамі бакоў, якія прайшлі ў панядзелак 9 верасня.

Вадзіма М. абвінавачваюць у злачынствах, прадугледжаных:

  • ч. 3 арт. 339 (хуліганства з выкарыстаннем зброі);
  • пп.1, 6, 13 ч. 2 арт.139 (забойства дзвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскімі матывамі);
  • ч.1 арт.14 (замах на злачынства);
  • пп.1, 6, 10, 13 ч. 2 арт. 139 (забойства дзьвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасцю з хуліганскімі матывамі і забойства асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031