Знайсці
11.09.2019 / 08:587РусŁacБел

Украінскія маракі сабралі грошы ў падтрымку асуджанага на 4 гады расійскага актывіста

Маракі, якія былі вызваленыя ў рамках абмену зняволенымі паміж Украінай і Расіяй, сабралі грошы для расійскага актывіста Канстанціна Котава. Пра гэта паведаміў адвакат Мікалай Полазаў у фэйсбуку.

Раней Котаў неаднаразова выступаў у падтрымку ўкраінскіх маракоў. Полазаў нагадаў, што Котаў «прыходзіў да маракоў на суды, стаяў у пікетах у падтрымку ваеннапалонных і палітвязняў украінцаў і крымскіх татараў».

Адвакат назваў артыкул 212.1 КК РФ, па якім быў затрыманы і асуджаны Котаў, «рэпрэсіўным, прыдуманым расійскімі ўладамі для тых, хто спрабуе рэалізаваць канстытуцыйнае права на свабоду сходаў. Для тых, хто мірнымі спосабамі выступае супраць несправядлівасці ўлады».

«З хуткасцю сталінскіх троек, літаральна за тыдзень, Канстанцін Котаў быў прысуджаны да 4 гадоў лагераў. Проста за тое, што не прамаўчаў. Калі ўкраінскіх маракоў вызвалілі, яны даведаліся, што валанцёра Косцю Котава пасадзілі. І яны, як і раней сам Косця, не змаглі прамаўчаць і застацца ў баку», — напісаў Полазаў. Паводле яго слоў, маракі сабралі 12 400 украінскіх грыўняў і 25 850 расійскіх рублёў (у суме каля 2000 беларускіх).

Актывіст быў затрыманы 12 жніўня, расследаванне справы заняло ўсяго тры дні, а на азнаямленне з матэрыяламі Котаву і яго абароне далі 72 гадзіны. У выніку суд прызнаў яго вінаватым у неаднаразовым парушэнні правілаў правядзення мітынгаў, прысудзіўшы да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Сваю віну актывіст не прызнаў, заявіўшы, што судзяць не яго, «а права на свабоду слова і свабоду сходаў». «Няма незалежных партыяў, няма сумленных выбараў, застаецца адно выйсце — ісці на вуліцу і там пракрычаць свае патрабаванні. Але нават гэта не дазваляюць», — сказаў Котаў ў судзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера