Даслаць навіну
Знайсці
10.09.2019 / 22:10 31

Наталля Эйсмант: Лукашэнка часткова разабраў «Тэслу», каб паглядзець, як мацуецца батарэя

Прэс-сакратарка Лукашэнкі пракаментавала для DW паходжанне яго аўтамабіля Tesla. Раней Ілан Маск абверг словы кіраўніка дзяржавы пра падораны яму электрамабіль.

Павялічыць выяву

Наталля Эйсмант у каментары карэспандэнту DW пацвердзіла ў аўторак, 10 верасня, што ў аўтапарку Аляксандра Лукашэнкі ёсць Tesla. На пытанне, адкуль гэтая машына з'явілася, Наталля Эйсмант адказала, што Tesla Лукашэнкі «з завода». Даць інфармацыю пра тое, хто і з кім катаецца на электрамабілі, прэс-сакратарка не змагла: «Ведаю дакладна, што перыядычна Аляксандр Рыгоравіч даследуе яе на хуткасць. А аднойчы нават разабраў часткова, каб паглядзець, як яна працуе; як батарэя да дна мацуецца, ну і гэтак далей». Сама Наталля Эйсмант на Tesla не ездзіла.

Паходжанне электракара Tesla зацікавіла грамадскасць Беларусі пасля таго, як заснавальнік амерыканскай касмічнай кампаніі SpaceX Ілан Маск абверг словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён нібыта падараваў беларускаму лідару электрамабіль Tesla. На пытанне карыстальніка Twitter, ці сапраўды ён зрабіў Лукашэнку такі падарунак, Маск адказаў: «О не».

Прэс-сакратарка пацвердзіла, што Лукашэнка меў на ўвазе тую ж самую машыну, якую ён упершыню пратэставаў на свой дзень нараджэння ў 2017 годзе — Tesla мадэлі S P100D. Адразу пасля тэсту Лукашэнка паведаміў журналістам, што разагнаўся на ёй да 280 км/г (хоць максімальная хуткасць аўтамабіля 250 км/г).

Тады «Камсамольская праўда» пісала, што, па чутках, электрамабіль для тэсту перадаў уладальнік з Віцебска, але пацвярджэнняў гэтаму няма. Таксама выказваліся здагадкі, што машыну Лукашэнку падарыў расійскі бізнэсмен Міхаіл Гуцэрыеў — у дзень тэставання электракара ў 2017 годзе ў Лукашэнкі з Гуцэрыевым прайшла афіцыйная сустрэча.

Аднак Наталля Эйсмант гэтую інфармацыю рашуча абвяргае: «У Міхаіла Сафарбекавіча сапраўды было жаданне падарыць прэзідэнту такую ​​машыну, ён ведаў, наколькі добра Аляксандр Рыгоравіч ставіцца да электрамабіля і як моцна яго жаданне развіваць падобны транспарт у Беларусі. Але прэзідэнт адмовіўся, таму што такая машына ў яго ўжо была — тая самая, якую ён выпрабоўваў».

Па словах Эйсмант, Лукашэнка выдатна ставіцца да электратранспарту і марыць, каб у Беларусі быў распрацаваны уласны электрамабіль. Больш інфармацыі на гэтую тэму атрымаць не ўдалося.

Аляксандра Багуслаўская, DW

0
Common Sense / адказаць
11.09.2019 / 13:35
Reverse Engineering. Зарас усіх навучыць як вырабляць машыны не горш за Tesla
0
Vic / адказаць
11.09.2019 / 17:55
Это любимый юмор моего шурина. Когда спрашиваешь, откуда такая фляжка или портмоне:
- "с портмонетной фабрики". Так и у этой Эйсмонт.
0
Грамазека / адказаць
12.09.2019 / 21:03
Трактарыст-максімаліст, хацеу праверыць ци разгоницца Беларус да 280 на тых кумулятарах.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31