Знайсці
10.09.2019 / 18:3714РусŁacБел

Мова наша. Халтама, халтаманка: ці трэба крыўдаваць, калі вас так назвалі? 

Цікавае слова ўзгадала ў суполцы «Толькі пра мову» ў фэйсбуку адна з яе ўдзельніц: «Бацькі мяне з маленства любоўна дражняць «Янка-халтаманка». Спрабавала шукаць значэнне і паходжанне — без выніку. А хто-небудзь чуў яшчэ калі слова «халтаман»?» — запыталася яна ў абазнанай аўдыторыі.

На дапамогу тут жа прыйшлі і адмыслоўцы, і проста чулыя да мовы людзі. Вінцук Вячорка прывёў слоўнікавы артыкул, у якім тлумачыцца гэтае эмацыйнае слоўца: халтама — пустамалот, халтаміць — гаварыць глупства, мітусіцца, рабіць абы-што (пазначана, што ўзятае слова з Дрысеншчыны).

Прыгадала такое слова і пісьменніца Таццяна Барысік, якая з Бабруйшчыны. Крыху ў іншым сэнсе выкарыстоўвалі яго ў яе сям'і: «Халтама, расхрыстаны — змалку чула. Яшчэ неахайнага маглі зваць рохля або рахеша». 

Некаторыя ўдзельнікі ўзгадалі, у якіх формах гэтае слова жыло ў іх мясцовасцях: «халтамешка» — ласкава казалі на Лепельшчыне, «халтамашка» — на Вушаччыне. 

«Вушацкі кнігазбор» Рыгора Барадуліна таксама ведае, хто такая халтама, халтамешка — няскладная, раскідзістая, несабраная: «Паглядзі, халтама, якая сама. У халтамешкі вецер у галаве, туман у вачох». 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930