Знайсці
10.09.2019 / 16:451РусŁacБел

Алена Анісім будзе змагацца з кіраўніком стаўбцоўскай міліцыі

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім спрабуе пераабрацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Стаўбцоўскай акрузе №70.

Алена Анісім.

Хто гэтым разам будзе яе супернікамі? Пакуль што, апроч Анісім, збіраюць подпісы тры чалавекі.

Самая прадстаўнічая пасада ў Івана Мамайкі. Ён начальнік аддзела ўнутраных спраў Стаўбцоўскага райвыканкама.

У парламент звычайна трапляюць некалькі міліцэйскіх начальнікаў, але ўсё ж абласнога ці рэспубліканскага ўзроўню.

Іван Мамайка

Апроч таго, балатуюцца 26-гадовы мінчук з «Лукойла» і 40-гадовы прадпрымальнік, заўсёднік стаўбцоўскіх выбараў.

Падчас папярэдніх парламенцкіх выбараў кандыдатка ад «вертыкалі», дырэктарка Нясвіжскага каледжа, зняла сваю кандыдатуру, спаслаўшыся на праблемы са здароўем. У выніку ў Анісім фактычна не засталося супернікаў, ёй налічылі 41% галасоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930