Знайсці
10.09.2019 / 13:3175РусŁacБел

У Расіі навуковец-удмурт спаліў сябе ў знак пратэсту супраць русіфікацыі

Перад будынкам дзяржрады Удмуртыі быў здзейснены акт самаспалення. Абліў сябе бензінам і падпаліў Альберт Разін, былы дырэктар Інстытута чалавека Удмурцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Так навуковец пратэставаў супраць русіфікацыі ўдмуртаў у Расіі, піша сайт udm-info.ru.

З сабой у яго быў плакат са словамі Расула Гамзатава: «Если завтра мой язык забудут, я готов сегодня умереть».

Вось тэкст ягонай петыцыі:

З апёкамі 100% цела Альберт Разін быў дастаўлены ў бальніцу, дзе амаль адразу памёр.

Удмуртаў — каля 600 тысяч. Іх лёс — тыповая доля каланізаваных народаў.

Яшчэ ў 1926 годзе яны складалі 52% насельніцтва Удмуртыі. У 1939 годзе — ужо толькі 39%. Сталін абраў Прыўралле ў якасці цэнтра абароннай прамысловасці.

На сёння ўдмуртаў ва Удмуртыі — 28%. Але ў нацыянальным парламенце дэпутатаў-удмуртаў толькі 11%.

У Расіі навучанне на мовах нацыянальных меншасцяў абмежавана да крайнасці. Нацыянальную мову вывучаюць пераважна ў вёсках, і ўсё менш, сучасных СМІ на ўдмурцкай мове няма.

Чытайце таксама: Удмурцкая культура? «Узы-боры»

«Калі ўдмурт ідзе на канцэрт удмурцкіх песняў, ён плача»

У Расіі хочуць канчаткова выкінуць нацыянальныя мовы са школьнай праграмы

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031