Знайсці
10.09.2019 / 11:103РусŁacБел

«Ехаў з Менска ў Стоўбцы на электрычцы, а там выява Коласа і QR-код»

Піша Дзмітры Гурневіч.

Я меў сон. Што ехаў з Менска ў Стоўпцы на электрычцы, а там на адным вагоне выява Якуба Коласа і герояў ягоных твораў. Побач QR-код. Я сасканаваў і ў мяне на смартфоне адчынілася старонка на пяці мовах пра класіка, з тэкстамі, відэа, падкастамі і гідам па ягоных мясцінах. На другім вагоне была выява параалімпійскай чэмпіёнкі Алімпіяды ў Сіднэі, Афінах і Пекіне Вольгі Зінькевіч, ураджэнкі Стоўпцаў. Сасканаваў і перайшоў на сайт Офіса па правах людзей з інваліднасцю з неверагоднымі і натхняльнымі гісторыямі.

Потым са Стоўпцаў у Берасце мяне імчаў цягнік «Палессе». Таксама размаляваны. На ім былі выявы балотаў Ельні з QR-кодам на сайт Нацыянальнага парку і экалагічных актывістаў, якія праводзяць там заняткі для ахвотных. На прыпынку ў Івацэвічах я ўбачыў віцебскі цягнік. Я не адразу зразумеў, што на ім за малюнак. Нейкі мужчына ляціць над горадам, абдымаючы жанчыну. А, усё, узгадаў. Гэта ж Шагал. На другім вагоне Еўфрасіння Полацкая. QR-код я ня змог сасканаваць, бо ён быў за вакном. Але падумаў, паеду некалі ў Віцебск, у музей Шагала, а потым у Полацк, і сасканую перад паездкай.

І ніякіх мапаў і старых межаў, якія ўсіх навокал раздражняюць. Толькі мапа Ельні. Толькі мастацтва, гісторыя, літаратура, прырода і QR-коды. Fuck maps, make love.

Дзмітры Гурневіч, facebook.com; фота korsart, Shutterstock.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930