Даслаць навіну
Знайсці
10.09.2019 / 11:34 1

Зірніце, які мілы беларускамоўны стыкерпак з багоўкай выпусціў Банк Дабрабыт

Банк Дабрабыт выпусціў уласны стыкерпак для тэлеграма. Героем набора стыкераў стала багоўка Ева.  

Павялічыць выяву

«Усё пачалося з дзіркі ў сцяне: у галоўным офісе мы здымалі падчас рэбрэндынгу стары лагатып «Банк Масква-Мінск», а новы «Банк Дабрабыт» не супаў па памерах, пакінуўшы бачнымі старыя адтуліны. Трэба было тэрмінова замаскіраваць гэтыя «артэфакты». І тут выпадкова нам прыйшла думка пра маленькіх баговак, што прадаюцца ў крамах канцылярскіх тавараў. І яна ідэальна справілася з задачай. Замест дзіркі ў сцяне ў Банка Дабрабыт з’явіўся свой маленькі герой», — расказвае Дар’я Водчыц, супрацоўніца банка.

Багоўцы нават далі імя — Ева. 

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

«Гэты вобраз цудоўна адпавядае каштоўнасцям банка. Усе мы з дзяцінства памятаем вершык «Багоўка, багоўка, паляці на небка, прынясі нам хлебка…». Гэта ж якраз пра дабрабыт — сямейную ўтульнасць, клопат пра блізкіх, дастатак. Таму мы ў банку і вырашылі зрабіць гэтую мілую істоту сваім героем і талісманам. А каб яна выглядала прывабна, запрасілі адно з найлепшых беларускіх дызайн-агенцтваў Asterman намаляваць нашую новую сяброўку», — тлумачыць Дар'я. 

Першым праектам з Евай стаў стыкерпак у тэлеграме. Спампаваць яго можна па спасылцы t.me/addstickers/EvaDabrabyt.

Павялічыць выяву

Надалей Ева будзе ўпрыгожваць сабой аддзяленні Банка Дабрабыт.

48
Козік / адказаць
10.09.2019 / 12:03
А чым жа лагатып «Банк Масква-Мінск» не спадабаўся?  Трэба забараніць на заканадаўчым узроўні мяняць назвы банкаў.  Жывіце з тым, з чым прыйшлі "на гэты свет".  А то бач, хочуць замаскавацца...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30