Даслаць навіну
Знайсці
10.09.2019 / 10:57 5

Мост 1000-годдзя Брэста: як выглядае самая вялікая (і прыгожая) развязка Беларусі ФОТЫ

Павялічыць выяву

Брэст зрабіў сабе раскошны падарунак на 1000-годдзе: новыя масты. Мадэрнізаваны Кобрынскі паскорыў рух на галоўнай магістралі горада. А сапраўдны шэдэўр — гэта шматузроўневая развязка на Заходнім абыходзе.

Павялічыць выяву

Яна замкнула трасу, якая злучыла паўднёвую і паўночную часткі горада, уезды з боку Варшавы і Украіны з уездам з боку Высокага. Дарога прарэзала захад горада ад возера Соя да Рэчыцы, між крэпасцю і цэнтрам.

Брэст — той рэдкі беларускі горад, дзе не рэдкія заторы. Гэта звязана з геаграфіяй. З усходу на захад горад пераразае рака Мухавец. І паралельна ёй таксама — чыгунка. У выніку транспарт упіраецца ў некалькі гарлавін-мастоў.

Брэст адзначыў 1000-годдзе. Фота Сяргея Гудзіліна.

Новая траса дазваляе даехаць з Дуброўкі да Пугачова за 15 хвілін. Раней такі шлях займаў 30 хвілін — і гэта калі не ўпрэшся ў закрыты пераезд. Складаная, ажурная форма развязкі і тлумачыцца тым, што яна збудаваная над пяццю чыгуначнымі калеямі. Гэтыя пуці пралеглі яшчэ ў царскі час, калі горад цалкам змяшчаўся між чыгункай і Мухаўцам. Любы перагон цягніка спыняў рух на дзясяткі хвілін. Цяпер з Дуброўкі, Адамкова, Рэчыцы, Кацінбора людзі змогуць даязджаць да цэнтра і поўдня горада нашмат хутчэй, рэзка зменшацца выкіды аўтамабільных газаў у атмасферу.

Праектавалі развязку адразу некалькі беларускіх праектных інстытутаў. Генеральным падрадчыкам быў будтрэст нумар 8 Брэста. Так што наша краіна здольная сваімі сіламі рэалізоўваць такія няпростыя будаўнічыя праекты.

Пры будаўніцтве былі знойдзеныя ўнікальныя рашэнні, некаторыя з іх запатэнтавалі. Частку моста залівалі маналітам: у Беларусі для такога моста проста не хапіла б магутнасці наяўнага ў краіне завода бетонных канструкцый. Каб палегчыць эстакады, унутр бетона клалі пустацелыя пластыкавыя трубы. Для праверкі моцы моста на яго заганялі адначасова 10 гружаных 36-тонных самазвалаў і вешалі чуйнікі.

Павялічыць выяву

Фота БелТА.

На адкрыццё развязкі прыязджаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, а рэалізацыю ідэі адзначыць 1000-годдзе горада пабудовай вялікіх інфраструктурных аб'ектаў у Брэсце звязваюць са старшынёй гарвыканкама Аляксандрам Рагачуком. Горад атрымаў на юбілей патрэбны падарунак.

Сяргей Гезгала

3
Васіль / адказаць
10.09.2019 / 11:20
Прыгожа.
3
tumash / адказаць
10.09.2019 / 11:57
>>>Как жа харашо жыць у нашай стране! Дажа прэзідзент у нас есьць, і масты аткрываіт!

Дзяржава надае шмат увагі інфраструктурным праектам. За ўсё астатняе можна не любіць рэжым. Але за будаўніцтва дарог - плюсік у карму.
3
Козік / адказаць
10.09.2019 / 12:22
>...Есьлі б не плахая апазіцыя і Запад...

Так, так, гэтая ніша тут забітая і ў далейшым папрашу не займацца плагіятам.  Тым больш прапушчана слова "нікчэмная"... А вось тэма "аткудава дзеньгі і хто вараваў бетон" можа быць вашай...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30