Знайсці
10.09.2019 / 10:507РусŁacБел

У Лагойску мясцовая камуністка кінула выклік дэпутату-камуністу. А паміж імі яшчэ і Дабратвор

Лагойская акружная камісія №75 апублікавала інфармацыю пра зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

Фаварыт — цяперашні дэпутат, педагог па адукацыі Пятро Вабішчэвіч. Перад тым, як з’явіцца ў парламенце, ён быў начальнікам аддзела культуры Лагойскага райвыканкама і старшынёй Лагойскага раённага Савета дэпутатаў.

Пятро Вабішчэвіч. Фота kolodischi.by

Вабішчэвіч — сябра пралукашэнкаўскай Камуністычнай партыі.

Адметна, што па гэтай акрузе спрабуе вылучыцца яшчэ адна актывістка той самай Кампартыі — дырэктарка Лагойскага раённага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва Наталля Гудкова.

Апроч двух «чырвоных» кандыдатаў ёсць яшчэ і Ілля Дабратвор. Ён фігуруе як сябра Партыі БНФ, але пры гэтым застаецца аўтарам сайта «Палітрынг», які прасоўвае «ідэалы» рускага свету ў Беларусі.

Ілля Дабратвор. Фота Волі Афіцэравай

Чытайце: 

Актывіст БНФ Ілля Дабратвор працуе на сайт «рускага свету». Як гэта ўкладваецца ў яго галаве? — вялікая гутарка

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930