Знайсці
10.09.2019 / 10:24РусŁacБел

У квартале для мінчукоў у Смалявічах пабудуюць шматпавярховікі на электрычнасці

У квартале для мінчукоў-чаргавікоў на 20 дамоў у Смалявічах пабудуюць каля дзесяці шматпавярховікаў з электрычным ацяпленнем і падагрэвам вады. Першы такі дом пачнуць там узводзіць ужо ў пачатку 2020 года. Пра гэта Tut.by распавёў галоўны архітэктар Мінскай вобласці Вадзім Нікалаенка.

Квартал знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Смалявічаў. Зараз там здадзены тры шматпавярховікі і завяршаецца будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра. Зусім хутка ў мікрараёне пачнуць узводзіць эксперыментальны дом для мінчан-чаргавікоў на 192 кватэры па 614 даляраў за «квадрат», але ён яшчэ будзе на газе.

А ўжо ў пачатку 2020 года МАПІД пачне будаваць тут першы шматпавярховік з электрычным ацяпленнем і падагрэвам вады.

Па словах Вадзіма Нікалаенкі, такіх дамоў тут будзе каля дзясятка. Для гэтага трэба будзе пракладка больш магутных электрычных сетак.

Гэта ўсё следства глабальнага пераводу беларускай будгаліны на электрычныя рэйкі ў сувязі з хуткім запускам АЭС. Мяркуецца, што пры новых тарыфах электрычнасць стане рэальнай альтэрнатывай газу.

У будучыні ў мікрараёне будзе яшчэ школа і дзіцячы сад. Цалкам дабудаваць квартал на 20 шматпавярховікаў плануюць у 2022 годзе. Мяркуецца, што жыллё тут будзе прадавацца па тым жа прынцыпе, што і ў эксперыментальным доме.

І зрабіць гэта да 2023 цалкам рэальна, бо нядаўна было прынята прынцыповае рашэнне аб тым, што фінансаваць развіццё спадарожніка цяпер будзе не толькі Мінская вобласць, але і Мінск.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера