Знайсці
10.09.2019 / 08:35РусŁacБел

У Швейцарыі распрацавалі пратэз нагі, які дазваляе адчуваць крокі

Міжнародная група навукоўцаў распрацавала біянічны пратэз нагі, дзякуючы якому пацыент адчувае пры хадзе дотык штучнай ступні да зямлі і згін штучнага калена. Каб дамагчыся такога выніку, спецыялісты злучылі сэнсары пратэза з нервовымі валокнамі сцягна. Пра гэта паведамілі навукоўцы з федэральнага тэхнічнага ўніверсітэта Цюрыха, піша tass.ru.

У паведамленні адзначаецца, што наяўнасць «зваротнай сувязі» паміж біянічным пратэзам і нейронамі істотна памяншае нагрузку, якую адчувае чалавек падчас хады. Навукоўцы нагадваюць, што пры выкарыстанні звычайнага пратэза няма пастаяннага кантролю за мускульнай нагрузкай. Гэта істотна абмяжоўвае мабільнасць людзей, якія перажылі ампутацыю. Акрамя таго, у іх могуць узнікаць фантомныя болі ў ампутаванай канцавіне.

Біянічны пратэз з нейроннымі імплантамі быў станоўча ацэнены двума ўдзельнікамі эксперыменту, у кожнага з якіх нага ампутаваная вышэй калена. Навукоўцы распрацавалі алгарытм, які пераўтварае атрыманую ад судотыку штучнай ступні з зямлёй інфармацыю ў электрычны імпульс, што паступае ў нервовую сістэму чалавека. Гэты сігнал нервы перадаюць у мозг. Такім чынам чалавек можа адчуваць пратэз і адаптаваць яго пад свае патрэбы ў мэтах максімальнага зручнасці.

Распрацаваная вучонымі тэхналогія дазволіла таксама заняцца лячэннем фантомных боляў. Да пачатку эксперыменту абодва паддоследныя скардзіліся на такія болі. Пасля курсу нейрастымуляцыі працягласцю месяц у аднаго з пацыентаў болю істотна саслабелі, а ў другога зніклі цалкам. Распрацоўшчыкі збіраюцца працягнуць выпрабаванні з удзелам большай колькасці валанцёраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930