Даслаць навіну
Знайсці
10.09.2019 / 07:30 11

У Латвіі краму брэнда рэпера Цімаці прымусілі зняць з продажу адзенне з выявай Пуціна

Служба дзяржбяспекі Латвіі пачала праверку крамы Black Star Wear у Рызе з-за адзежы з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Пра гэта паведамляе Delfi.

Выданне адзначае, што раней многія жыхары Латвіі ў сацыяльных сетках абурыліся, што ў Black Star Wear прадаецца адзенне з «крамлёўскай» тэматыкай. Black Star Wear — крама брэнда расійскага рэпера Цімаці.

Лідар Нацыянальнага аб'яднання Райвис Дзінтарс папрасіў кіраўніка Службы дзяржбяспекі ацаніць сітуацыю. Ён папрасіў высветліць, ці не з'яўляецца адзенне пагрозай нацбяспекі і ці можна лічыць расейскую вайсковую сімволіку заклікам вырашаць праблемы з дапамогай сілы.

У Службе дзяржбяспекі заявілі, што падобнае адзенне звязана са спробамі Крамля прапагандаваць свой палітычны курс і павялічваць свой уплыў у іншых краінах. У ведамстве заклікалі кіраўніцтва гандлёвага цэнтра больш уважліва выбіраць, з якімі прадаўцамі супрацоўнічаць.

Кампанія Linstow Center Management, што кіруе рыжскімі гандлёвымі цэнтрамі, папрасіла магазін прыбраць з продажу адзежу з выявамі Пуціна, а таксама на тэматыку Узброеных сіл Расіі і расійскага сцяга.

NN.by

0
Inger / адказаць
10.09.2019 / 15:14
Eee tam, damovy arendy... handliovyja centry... Ú Ryzie na Central'nym rynku abo na Latgalite czorta rahataha z kapytami kupisz, jak nie aficyjna vystaúlienaha dyk spad paly.
0
Ліцьвін металіст / адказаць
10.09.2019 / 16:34
Выдатна, а ў нас так і прадаюць майкі з надпісамі армія россіі, і ні кога гэта не турбуе, яшчэ ходзяць жэрці ванючыя ў бургеры ў гэтую ташнілаўку пад назва black star burger.
0
Ліцьвін металіст / адказаць
10.09.2019 / 16:35
Сашок, усё проста сашок дамову можна проста не працягнуць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30