Знайсці
09.09.2019 / 23:32РусŁacБел

Пасажыр рэйса Мінск — Калінкавічы — Гомель спрабаваў разрэзаць вены проста ў цягніку

Інцыдэнт здарыўся 7 верасня, каля 18.30. Мужчына гадоў 35 на выгляд ехаў з Мінска да станцыі Васілевічы. Як распавяла правадніца, у цягнік ён сядаў у нармальным стане. Але недалёка ад Асіповіч ён стаў паводзіць сябе не зусім адэкватна, пачаў рэзаць сабе запясця.

«Магчыма, напіўся, або дуры якой абкурыўся. Ці хворы, — выказала здагадку правадніца. — Мы ж не просім даведку прад'явіць аб стане здароўя, калі чалавек у цягнік садзіцца».

Мужчыну паспрабавалі супакоіць, аказалі першую дапамогу. Ён прасіў не выклікаць міліцыю. Але, калі цягнік ад'ехаў ад Асіповіч, ён сарваў з сябе бінты, і зноў стаў, па словах правадніцы, «буяніць».

Начальнік цягніка выклікаў на станцыю Бабруйск медыкаў і нарад міліцыі. Пасажыра знялі з цягніка пад канвоем і павезлі ў машыне хуткай дапамогі.

babruysk.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930